Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Жалтоўскі Іван Уладзіслававіч

Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі нарадзіўся 27 лістапада 1867 года ў г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у небагатай шляхецкай сям’і. Атрымаў класічную адукацыю: добра валодаў польскай, нямецкай, італьянскай мовамі, ведаў латынь. Пасля заканчэння з залатым медалём Пінскага рэальнага вучылішча (1887) ён стаў студэнтам архітэктурнага аддзялення Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, вучыўся ў акадэмікаў А. Тамішка і Р. Марфельда. У 1897 годзе выканаў дыпломны праект-эскіз «Народны дом», за які атрымаў сярэбраны медаль і званне архітэктара-мастака.